У Вілейцы агітуюць за вызваленне патрыётаў (ФОТАФАКТ)

Здымак са стыкерам з партрэтамі фігурантаў «Справы патрыётаў» на тле аддзялення міліцыі, з'явіўся на фэйсбуку аднаго з вілейчукоў.

Стыкер з Вілейкі

Стыкер з Вілейкі


На стыкеры, зробленым у чорна-белых танах, можна разгледзець партрэты «легіянераў» — Алеся Яўдахі, Сяргея Стрыбульскага ды, імаверна, Міраслава Лазоўскага. Ніжэй змешчаны заклік «Свабоду патрыётам!» ды сімволіка колішняга «Белага легіёну» — спарыш.
Раней у СМІ ужо паведамлялася пра графіці, якія час-почас з'яўляюцца ў Мінску, прысвечаныя зняволеным «легіянерам». Найбольш вядомае з іх, з надпісам: «Я - Белы легіён» з'явілася на «сцяне расійска-беларускага сяброўства» па вул. Магілёўскай, 32 у траўні.