Фолк-фэст “Камяніца”: гармонія музыкі і архітэктуры
Колькасць фестываляў фальклорнай скіраванасці ў Беларусі можна пералічыць на пальцах адной рукі. Таму кожны новы фэст, асабліва калі ён праводзіцца на адкрытым паветры, становіцца падзеяй
у музычным жыцці краіны. Гэткай важнай канцэртнай падзеяй мусіў, па задуме яго арганізатараў, стаць фолк-фестываль “Камяніца, які прайшоў на мінулым тыдні ў Беларускім дзяржаўным
музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, каля Мінска. Яго мэта — паказаць найноўшыя напрацоўкі айчынных выканаўцаў фолк-музыкі, а таксама сабраць сродкі на патрэбы
музею.