Паміж Мінскам і Пінскам: з гісторыі шведска-беларускай літаратуры
Швецыя — невялікая краіна. На плошчы ў 450 тысяч квадратных кіламетраў жыве 9 мільёнаў насельніцтва. Швецыя — край лясоў, балот, азёр і рэк. Балоты і вадаёмы займаюць па
9 працэнтаў тэрыторыі, а сельскагаспадарчыя землі — 8 працэнтаў. Што да лясоў, то яны пакрываюць палову Швецыі. Швецыя ў нечым падобная да Беларусі, і, відаць, гэтым можна патлумачыць
інтэнсіўныя культурныя стасункі, якія звязваюць дзве дзяржавы. Плённасць жа гэтых стасункаў, я думаю, можна патлумачыць тым, што існуюць рэчы, у якіх краіны непадобныя. Горы і мора. У Швецыі яны
ёсць.