Францыя. Сарказі паплаціўся за тое, што не любіць класіку
Цікавую падставу для атакі на Нікаля Сарказі, ліберальнага прэзідэнта Францыі, знайшлі ягоныя апаненты. Яны крытыкуюць яго за тое, што той не любіць пісьменніцу XVII стагоддзя. Мова пра графіню
Мары Мадлен дэ Лафает, фрэйліну Ганны Аўстрыйскай, якая актыўна ўдзельнічала ў жыцці літаратурных салонаў і нават напісала чатыры раманы. У гісторыі літаратуры застаўся, праўда, толькі адзін з іх
— «Прынцэса Клеўская», псіхалагічная проза пра няўдалае каханне аднаго герцага да прынцэсы. Твор дэ Лафает павінен ведаць кожны кандыдат на пасаду французскага чыноўніка
(такія ўмовы).