Анатоль Вярцінскі: выбраныя творы; Уклад., камент. А. Вярцінскага: прадм. В. Русілкі. — Мінск: Кнігазбор», 2009. — 528 стар.: [8] с. іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура). Наклад 1000 ас.
Сорак шосты том кніжнага праекту «Беларускі кнігазбор» склалі выбраныя творы Анатоля Вярцінскага, чыё імя не патрабуе каментароў і эпітэтаў: знаны, знакаміты, выбітны, вялікі...
Анатоль Ільіч паэт боскім талентам адабраў у гэты зборнік сваё самае-самае: вершы, паэмы, драматургію, публіцыстыку, літаратурную крытыку. Але галоўнае — вершы, з якіх так і праменяць
маладосць і мудрасць, любоў і жарсць, сіла і моц, і неўтаймоўнае жаданне:
Знайсці б які пакойчык кутні
і там, забіўшыся ў куток,
аддацца радасці пакутнай –