Паводле яго ацэнкі, сітуацыя ў Беларусі "быццам бы паступова паляпшаецца". "Але хачу згадаць даклады розных міжнародных арганізацый, якія гавораць і пра парушэнні розных
правоў чалавека ў Беларусі", — дадаў Рыгоні.
Ён адзначыў важнасць працягу дыялогу Савета Еўропы і ПАСЕ з Беларуссю. "Вельмі важна закласці асновы для дыялогу. Наш камітэт павінен гэтаму паспрыяць. Мы павінны ўзважыць усе за і
супраць, каб вырашыць, будзем мы змяняць нашу пазіцыю ці не", — сказаў Рыгоні.
Ён звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі па-ранейшаму не вырашана праблема смяротнай кары, а ўвядзенне мараторыя на яе ўжыванне так і не адбылося. "Пакуль гэта ўсё выглядае вельмі
праблематычна", — заявіў спецдакладчык ПАСЕ.
Рыгоні таксама падкрэсліў, што ведае пра націск, які аказваецца на экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які знаходзіцца ў няволі . "У адзіночным зняволенні ён чакае суда. Гэта
трывожыць нас. Хацелася б большай адкрытасці ў гэтым пытанні", — сказаў спецдакладчык.
Паводле яго меркавання, Савету Еўропы і ПАСЕ неабходна пераканацца ў тым, што ў Беларусі ёсць воля і жаданне прытрымлівацца еўрапейскіх фундаментальных каштоўнасцяў. "Кампрамісаў тут быць не
можа", — падкрэсліў Андрэа Рыгоні.
Варта адзначыць, што слуханні выклікалі вялікую цікавасць сярод членаў ПАСЕ. На іх прысутнічае нават старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Ан Брасар.
Беларускі бок на слуханнях прадстаўляюць старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка, а таксама намеснік старшыні руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец і Валянцін Стэфановіч — намеснік кіраўніка
закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна".
