Яшчэ сямі патрыётам прад’яўлены абвінавачванні

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», абвінавачванні па ч.3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса прад’яўлены яшчэ сямі фігурантам справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ.

simval_kampanii_salidarnasci_z_fihurantami___spravy_patryjotau__.jpg

Гэта датычыцца  Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Андрэя Комліка-Ямаціна, Мікалая Міхалькова, Яна Міхалькова, Дзмітрыя Новіка і Цімура Пашкевіча. Усе, акрамя кіраўніка бабруйскага клуба “Патрыёт” Мікалая Міхалькова, былі затрыманыя 21 сакавіка, ён - 24 сакавіка.  

Таксама праваабаронцам стала вядома, што без абвінавачванняў 31 сакавіка з СІЗА №1 быў адпушчаны Юрый Гурын.  

Такім чынам, у спісе фігурантаў па справе "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” застаецца 21 чалавек, вядома пра прад’яўленне абвінавачванняў 17-ці з іх.