«Нясуць сумесную адказнасць за пакуты незлічонай колькасці людзей». Ганаровых консулаў Беларусі заклікаюць да адстаўкі

Праваабаронцы заклікаюць ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне да адстаўкі.

Ганаровыя консулы Беларусі Герман Аляксандр Байелер, Андрэй Нажэскін, Цімаці фон Ландскрон. Фотакалаж «Позірк»

Ганаровых консулаў заклікаюць да адстаўкі ў адкрытым лісце нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco-Partnership for Human Rights. Да праваабаронцаў далучыліся яшчэ 11 еўрапейскіх НКА.

Праваабаронцы нагадваюць, што рэжым Лукашэнкі «нясе адказнасць за тысячы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі і падтрымлівае агрэсіўную вайну Расіі супраць Украіны, якая парушае міжнароднае права і прывяла да гібелі дзясяткаў тысяч чалавек».

У лісце адзначана, што Герман Аляксандр Байелер, Андрэй Нажэскін і Цімаці фон Ландскрон на валанцёрскіх пачатках прадстаўляюць рэжым Лукашэнкі.

«Байелер, Нажэскін і фон Ландскрон нясуць сумесную адказнасць за пакуты незлічонай колькасці людзей, выконваючы свае абавязкі, паколькі яны працягваюць прадстаўляць рэжым Лукашэнкі за мяжой і тым самым узаконьваць яго дзеянні», — гаворыцца ў звароце.

Libereco нагадвае, што пасля пачатку вайны ва Украіне 2 з 4 Ганаровых консулаў Беларусі ў Германіі, а таксама ў Львове, ужо сышлі ў адстаўку. Паводле звестак МЗС, у красавіку Ганаровыя консулы Беларусі працавалі ў 63 краінах.

Паводле «Позірк», D*utsche Welle

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: