Андрэй Хадановіч распавядзе пра Беларускі космас Рыгора Барадуліна
12 сакавіка ў межах магілёўскага цыкла “Urbi et Orbi”, які ладзяць Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь”, паэт, перакладчык,
кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч запрашае слухачоў на размову пра “Беларускі космас Рыгора Барадуліна”. Спрабуем разам з лектарам адкрыць для сябе сапраўданага
Барадуліна — не “помнік”, не “ікону”, а глыбокага і цікавейшага паэта.