У Быхаўскім раёне сёння праходзіць чарговы “добраахвотны” суботнік
Як паведамляе інтэрнэт-сайт быхаўскай раённай газеты “Маяк Прыдняпроўя”, з ініцыятывай правядзення суботніка з мэтай добраўпарадкавання і прывядзення ў належны стан тэрыторыі
населеных пунктаў раёна, месцаў баявой і вайсковай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны выступіў калектыў УПКП “Быхаўрайводаканал”, а пасля ініцыятыву
работнікаў камунальнага прадпрыемства падтрымаў раённы выканаўчы камітэт.