First pet — першы сабака Штата
Для шматлікіх амерыканцаў, асабліва маленькіх, пытанне, якога сабаку абярэ прэзідэнт Барак Абама, каб забраць яго ў Белы Дом, застаецца больш важным, чым вайна ў Газе або эканамічны
крызіс.
Гэта гісторыя пачалася 4 лістапада 2008 года, калі Барак Абама выступаў на мітынгу ў Чыкага. На той час ужо была відавочная ягоная перамога над рэспубліканскім кандыдатам Джонам Маккейнам. Абама
выступіў з дастаткова доўгай святочнай прамовай, аднак 60-тысячнай аўдыторыі больш за ўсё запомніліся словы, якія будучы прэзідэнт адрасаваў сваім абедзвюм дочкам. «Малія і Саша, я вас люблю
так, што вы не здольны нават уявіць і, мяркую, вы заслужылі права на тое, каб атрымаць маленькага сабаку, якога возьмеце з сабой ў Белы дом». Гэтыя словы, з аднаго боку, былі экспромтам, з
другога — данінай традыцыі. Амаль кожны гаспадар будынка на Пенсільванія Авеню 16 (тут у Вашынгтоне знаходзіцца Белы дом) меў сабаку. У Амерыцы нават існуе цэлы інстытут first pet —
хатняя жывёла № 1.