У Беларусі пачынаюцца чарговыя вучэнні
Гэтым разам будуць адпрацоўваць «баявыя дзеянні» і «разгром праціўніка».

Ілюстрацыйнае фота: vayar.mil.by
Беларускае Мінабароны паведаміла пра старт чарговых вучэнняў. Яны пройдуць 8-12 жніўня ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці і Лепельскім раёне Віцебскай вобласці.
Гэтым разам беларуская армія збіраецца навучыцца рыхтаваць абарону, весці разведку і абарончыя баі, знішчаць праціўніка, праводзіць контратакі і «аднаўляць першапачатковы стан».
Кіраваць вучэннямі будзе генерал-маёр Аляксандр Навуменка.