Андарак і абхінанка: як быць жаноцкай і стыльнай у бабуліных рэчах
Ніколі не магла б падумаць, што на закінутым хутары знайду такія скарбы! Насамрэч, гэта не зусім сапраўдны хутар, а звычайны дом у вёсцы ў
Шчучынскім раёне. Cёння тут толькі 4 жыхары: тры пажылыя кабеты і адзінокі дзед, аматар выпіць. Старыя могілкі каларытна завяршаюць пейзаж апусцелага паселішча. З-за бязлюддзя я называю свой
родавы дом «хутар».