Падтрымайце «Новы Час» сёння, каб было што чытаць заўтра!

Мы — незалежнае медыя для неабыякавых людзей з выразнай грамадзянскай пазіцыяй. Мы хочам працягваць пісаць для вас. І нам вельмі важная ваша падтрымка.

Як падтрымаць працу рэдакцыі?

Важна: Перад тым як рабіць ахвяраванне, уважліва азнаёмцеся з дэтальнай інфармацыяй ніжэй

Падтрымаць дзейнасць «Новага Часу» можна, зрабіўшы банкаўскі перавод на карысць фундацыі «Новы Час Для Беларусі», зарэгістраванай у Польшчы з сядзібай у Лодзі (Fundacja "Nowy Czas dla Bialorusi”, KRS:0001193564, NIP: 7252359081, REGON: 542698311, email: [email protected])

Банкаўскія рахункі фундацыі ў PKO Bank Polski (SWIFT: BPKOPLPW )

  • PLN: PL 26 1020 3408 0000 4302 0621 9309
  • EUR: PL 31 1020 3408 0000 4102 0621 9317
  • USD: PL 09 1020 3408 0000 4102 0621 9325
  • Beneficiary: FUNDACJA NOWY CZAS DLA BIALORUSI

У мэце перавода неабходна пазначыць адзін з варыянтаў: “Darowizna”, “Donation”, “Darowizna na cele statutowe”, “Donation for statutory goals”

У 2026 годзе атрымаць ахвяраванні з падаткаў нам дапамагае супраца з фундацыяй FaniMani, якая збірае падатковыя адлічэнні на мэту падтрымкі працы медыя-праекту «Новы Час» .

Пры запаўненні польскай падатковай дэкларацыі неабходна выбраць пункт 1,5% podatku dla OPP і запоўніць палі:

  • Numer KRS wybranej organizacji: 0000507234 (KRS фундацыі FaniMani)
  • Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku: 138925 (код мэтавага ахвяравання на падтрымку «Новага Часу»)
novy_czas_tvoj_czas_tvoj_lios.jpeg

Чаму нам патрэбная падтрымка?

"Новы Час" існуе з 2002 года. Насуперак розным перашкодам, мы не здаемся. Мы працягваем працу нягледзячы на:

  • Вымушаную эміграцыю пасля ператрусаў і затрыманняў у 2021 годзе
  • Блакіроўкі сайту і прызнанне кантэнту "экстрэмісцкім"
  • Амаль поўную адсутнасць фінансавання
  • Маральную стомленасць аўдыторыі і журналістаў ад "нямодных" грамадска-палітычных тэм.

Мы працягваем верыць, што:

  • Будучыня Беларусі немагчымая без вяртання да дэмакратыі і дэмантажу аўтакратычнай сістэмы;
  • Моцная і разнастайная грамадзянская супольнасць — галоўны рухавік прагрэсу;
  • Развіццё беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці — непазбежная частка дэкаланізацыі;
  • Павага да правоў чалавека не абмяркоўваецца.

Мы верым, што ў Беларусі і за яе межамі ёсць людзі, якім важная будучыня Беларусі, і якім важна думаць пра тое, якой краіна будзе заўтра, як грамадзяне могуць нешта змяніць у яе лёсе, і як не згубіць сябе ва ўмовах, калі свет нібыта звар'яцеў, а прапаганда імкнецца сцерці ў пыл грамадзянскія каштоўнасці і здаровы сэнс.
А мы хочам (і можам) пра гэта пісаць.
Мы заклікаем дапамагаць нам, робячы свой унёсак у падтрыманне разнастайнай, заснаванай на каштоўнасцях, незалежнай беларускай журналістыкі, якая не баіцца непапулярных тэм.


novyczas_like.jpeg

Важная інфармацыя пра ахвяраванні

Перад тым як зрабіць ахвяраванне, калі ласка, уважліва азнаёмцеся з усёй інфармацыяй, пададзенай ніжэй (кожная кнопка разгортвае адпаведны блок)

Фундацыя “Новы Час для Беларусі” была створана ў 2025 годзе ў Польшчы прадстаўнікамі рэдакцыйнай каманды незалежнага медыйнага праекта «Новы Час» з мэтай забяспечыць устойлівую, празрыстую і законную падтрымку яго дзейнасці ў выгнанні.

Асноўным напрамкам дзейнасці Фундацыі на дадзены момант з’яўляецца падтрымка і кіраванне аперацыйнымі, тэхнічнымі і арганізацыйнымі аспектамі працы “Новага Часу”.

Фундацыя не ажыццяўляе камерцыйнай дзейнасці; яна дзейнічае ў інтарэсах рэалізацыі сваіх статутных мэт.

Атрымальнікам сродкаў з'яўляецца фундацыя “Nowy Czas dla Bialorusi” з сядзібай у Лодзі (Польшча), зарэгістраваная ў KRS пад нумарам 0001193564 (NIP: 7252359081, REGON: 542698311 ) ; кантакт з фундацыяй магчымы праз электронную пошту [email protected]
Сродкі, ахвяраваныя фундацыі, будуць выкарыстаныя на рэалізацыю яе статутных мэтаў і неабходных для такой рэалізацыі супутных аперацыйных актыўнасцяў. Згодна са статутам, дзейнасць фундацыі ўключае ў сябе падтрымку функцыянавання незалежнага медыйнага праекту “Новы Час”.

Формы выкарыстання сродкаў могуць уключаць:

    • працу журналістаў, рэдактараў, аўтараў і тэхнічных супрацоўнікаў медыя-праекта

    • развіццё і прамоцыю медыйнай дзейнасці праекта “Новы Час”, кіраванне яго рэсурсамі, стварэнне кантэнту

    • выдаткі на тэхнічную і лічбавую інфраструктуру праекта

    • іншыя выдаткі (напрыклад адміністрацыйныя, падатковыя і арганізацыйныя), неабходныя для рэалізацыі статутных мэтаў

На дадзены момант фонд не выкарыстоўвае адасобленых банкаўскіх рахункаў для  канкрэтных кампаній або праектаў. Усе ахвяраванні ўлічваюцца і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці са статутнымі мэтамі Фонду, а рашэнні аб размеркаванні ахвяраваных сродкаў прымаюцца кіраўніцтвам Фундацыі.

Ахвяраванні на пазначаныя вышэй банкаўскія рахункі Фундацыі маюць агульны характар і не з’яўляюцца мэтавымі ахвяраваннямі ў юрыдычным сэнсе, калі іншае не вызначана пісьмова Фундацыяй.


Мы просім устрымацца ад адсылкі сродкаў з банкаўскіх акаўнтаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расіі – гэта важна найперш для вашай бяспекі!

Таксама мы не прымаем сродкі ад фізічных і юрыдычных асобаў, якія знаходзяцца пад санкцыямі Еўразвяза.

Калі вы маеце намер ахвяраваць больш, чым 5000 еўра, просім папярэдне звязацца з фундацыяй па адрасе [email protected]

Пры атрыманні ахвяраванняў фундацыя можа атрымліваць ад банку або плацёжных сістэм наступныя даныя: імя і прозвішча адпраўніка, нумар рахунку або іншую крыніцу аплаты, дату і суму плацяжу, а таксама кантактныя даныя (тэлефон, email, у некаторых выпадках - адрас), калі яны былі ўказаны, і мэту плацяжу.

Фундацыя можа запытаць у асобных ахвяравальнікаў дадатковыя звесткі для пацверджання законнасці і бяспекі аперацый, напрыклад звесткі аб краіне рэзідэнцыі, паходжанні сродкаў, мэце ахвяравання, а таксама копіі адпаведных дакументаў.

Адміністратар атрыманых такім чынам даных ахвяравальнікаў – фундацыя “Nowy Czas dla Bialorusi” (KRS: 0001193564 , Лодзь, Польшча). У пытаннях, звязаных з асабістымі данымі, можна звяртацца на email фундацыі [email protected].

Асабістыя даныя ахвяравальнікаў выкарыстоўваюцца толькі для законнага вядзення ўліку і супрацоўніцтва з банкам і аўдытарскімі / бухгалтарскімі службамі (art 6.1c, art6.1f GDPR), а таксама для выканання патрабаванняў AML і заканадаўства Еўрапейскага Саюза аб санкцыях (art 6.1c GDPR).

Даныя могуць быць перададзены:

    • дзяржаўным органам Польшчы,
    • банку, які апрацоўвае плацяжы Фундацыі,
    • аўдытарскім і бухгалтарскім службам, пры аказанні адпаведных паслуг фундацыі.

Даныя захоўваюцца не больш чым патрэбна для іх апрацоўкі (па змоўчанні не больш за 5 гадоў, калі іншае не вызначана заканадаўствам) а права доступу, запытаў на выпраўленне і выдаленне даных ахвяравальнік можа выкарыстоўваць у межах закона (увага: у выпадках, звязаных з бухгалтарскім улікам і апрацоўкай плацяжоў, права на выпраўленне або выдаленне даных можа быць заканадаўча абмежавана).