У Беларусі вызвалілі 25 палітвязняў. BYSOL адкрыў збор для іх падтрымкі
16 верасня на волю выйшлі 25 беларускіх палітвязняў. Пра іх вызваленне паведаміў спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл.

«25 зняволеных сёння на волі! Прыхільнасць прэзідэнта Трампа да прамой дыпламатыі прыносіць вынікі. Дзякуй прэзідэнту Лукашэнку за гэты крок, а таксама нашым сябрам у Літве за падтрымку», — напісаў Коўл у X.
Паводле яго, ЗША працягнуць працу над паляпшэннем амерыкана-беларускіх адносінаў і вызваленнем новых людзей у найбліжэйшай будучыні.
Пасля вызвалення BYSOL адкрыў экстранны збор у падтрымку 25 чалавек.
Паводле фонду, вызваленне не азначае аўтаматычнага вяртання да звычайнага жыцця. Людзям трэба аднаўляць дакументы, шукаць жыллё і працу, займацца здароўем і вырашаць іншыя побытавыя праблемы пасля зняволення.
Мэта збору — выплаціць кожнаму з 25 вызваленых не менш за €1000. Грошы можна будзе выкарыстаць на арэнду жылля, медыцынскую дапамогу, аднаўленне дакументаў і неабходныя побытавыя выдаткі.
Агульная мэта збору — €25 000. Ён будзе працягвацца да 16 кастрычніка 2026 года.
BYSOL адзначае, што большасць яго збораў закрываецца дзякуючы невялікім ахвяраванням, таму любая сума можа стаць часткай дапамогі вызваленым.
Падтрымаць збор можна на сайце BYSOL.
Хто выйшаў на волю
Андрэй Аляксандраў
Павал Белавус
Ірына Злобіна
Яўген Бурло
Тацяна Кузіна
Яна Пінчук
Дзмітрый Наважылаў
Алена Лазарчык
Людміла Чэкіна
Яўген Юшкевіч
Алесь Чумакоў
Святлана Якубовіч
Дзмітрый Галавач
Анастасія Лазарэнка
Павел Петручэня
Кірыл Пазняк
Андрэй Цалюк
Дзяніс Сальмановіч
Ілля Верамееў
Зміцер Колас
Вольга Строева
Кірыл Гняздзілаў
Сяргей Рабцаў
Яніна Пазняк
Андрэй Ярэмчык