Як перадаць 1,5% падатку на падтрымку «Новага Часу» ў Польшчы: пакрокавая інструкцыя
Калі вы працуеце ў Польшчы і падаеце падатковую дэкларацыю PIT, вы можаце падтрымаць «Новы Час» без дадатковых выдаткаў. Дастаткова пазначыць патрэбныя даныя пры запаўненні формы — і 1,5% вашага падатку будзе накіраваны на працу незалежнага медыя.

Як перадаць 1,5% падатку «Новаму Часу»
Кожны падатковы рэзідэнт Польшчы мае права перадаць 1,5% свайго падатку грамадскай арганізацыі (OPP). Гэта не дадатковы плацёж і не ахвяраванне «з кішэні» — гэта частка ўжо сплачанага вамі падатку, якую вы самі накіроўваеце на абраную мэту.
У 2026 годзе ахвяраванні на падтрымку «Новага Часу» прымаюцца праз супрацу з фундацыяй FaniMani, якая мае статус OPP і зарэгістравана пад KRS 0000507234.
Калі падаецца дэкларацыя
З 15 лютага да 30 красавіка падатковыя рэзідэнты Польшчы падаюць дэкларацыі PIT.
Часцей за ўсё гэта:
- PIT-37
- PIT-36
- PIT-28
Падаць дэкларацыю можна анлайн на сайце:
Увайсці ў сістэму можна праз:
- profil zaufany
- інтэрнэт-банкінг
- дадатак mObywatel (для грамадзян Польшчы)
У раздзеле «Twój e-PIT» ужо будуць загружаныя даныя ад вашага працадаўцы (формы PIT-11).
Пакрокава: што трэба зрабіць
Націснуць «Złóż PIT».
Праверыць унесеныя даходы.
Дадаць ільготы (калі маеце права).
Знайсці пункт „1,5% podatku dla OPP”.
І запоўніць наступныя палі:
Numer KRS: 0000507234
Cel szczegółowy: 138925
Гэтыя палі дапамогуць накіраваць менавіта вашу падтрымку на дзейнасць нашага медыя.
Гэта ўсё. Пасля пацверджання дэкларацыі сродкі будуць пералічаныя аўтаматычна.
Колькі гэта ў грошах
Гэта доля вашага падатку. Вось прыклады:
Сума падатку (PLN) 1,5% ад падатку (PLN)
3 000 zł ~45 zł
5 000 zł ~75 zł
10 000 zł ~150 zł
Гэта не ваша дадатковая плата — гэта частка ўжо сплачанага падатку, якую вы самі накіроўваеце на добрую справу
Калі вы не ў Беларусі ці РФ
Калі вы знаходзіцеся за межамі Беларусі і Расіі, вы таксама можаце падтрымаць «Новы Час», зрабіўшы банкаўскі перавод на карысць фундацыі «Новы Час Для Беларусі», зарэгістраванай у Польшчы (Лодзь).
Падрабязнасці — па спасылцы.
Пытанні і адказы
Што, калі я не ў Польшчы?
Калі вы не з’яўляецеся падатковым рэзідэнтам Польшчы, вы не можаце перадаць 1,5% праз польскую сістэму PIT. Але вы ўсё яшчэ можаце падтрымаць «Новы Час» праз банкаўскі пераклад на карысць фундацыі «Новы Час Для Беларусі» ў Польшчы (Лодзь) — гэта асобная магчымасць па-за PIT.
Калі я ўжо перадаваў (-ла) 1,5% раней?
Сістэма Twój e-PIT можа аўтаматычна падставіць мінулы выбар. Абавязкова праверце KRS і cel szczegółowy у гэтым полі і пры неабходнасці змяніце іх.
Што будзе, калі я не запоўню гэты пункт?
Калі вы не ўказалі 1,5%, гэтыя грошы застануцца ў дзяржаўным бюджэце — яны не падвояцца і не будуць перададзены іншай арганізацыі па змаўчанні.
Калі адбылася памылка пры запаўненні?
Вы можаце адправіць карэкціроўку дэкларацыі (korekta PIT) да канца тэрміну падачы (звычайна да 30 красавіка), і пераправіць даныя.
Чаму гэта важна
Незалежным медыя вельмі важна падтрымка чытачоў.
1,5% — гэта просты спосаб зрабіць свой унёсак без дадатковых выдаткаў. Для нас гэта рэальная магчымасць працягваць працу.
Дзякуй, што падтрымліваеце «Новы Час»!