Плявок у твар нацыі

“Наша ніва за 17 лістапада 2010 г. паведаміла пра ўсталяванне на вежы гатычна-рэнесанснага храма св. Барыса і Глеба ў Наваградку, фундаванага славутым пераможцам маскалёў пад Воршай Канстанцінам Астрожскім у 1517-1519 гадах, цыбулепадобных навершшаў “а ля рус.

Узвядзенне адбылося па ініцыятыве дробнага царкоўнага чыноўніка РПЦ, мясцовага папа Мікалая Орсы, у парушэнне фактычнай забароны Міністэрства культуры і пры падтрымцы іншага дробнага чыноўніка, начальніка аддзела культуры Наваградскага райвыканкама Аляксандра Карачана.

7d2be41b1bde6ff8fe45150c37488ebb.jpg

Цікава, ці Мінкульт чарговы раз палічыць за лепшае уцерціся пасля пляўка ў твар?
Нахабная пятакалонная арганізацыя пад назвай РПЦ (безумоўна, не ўсе святары такія), пад кіраўніцтвам Філарэта лічыць пакуль магчымым паводзіць сябе ў Беларусі як гаспадар. Праўда, Філарэт зараз ужо робіцца больш асцярожным і нагадвае хутчэй пацука, які бяжыць з карабля, што ўпэўнена кіруецца на дно. Інфармацыя пра тое, што Філарэт забараніў сваім штыкам (святарам) абірацца на чарговы Народны сход (6 снежня), пакуль што не трапіла ў шырокую прэсу. Але чалавеку, які разумее, што адбываецца, гэтая, здаецца, дробязь, шмат што скажа. Пацукі бягуць.
У гэтай сітуацыі пану Лукашэнку час перастаць абапірацца на сумніўны маральны аўтарытэт РПЦ у Беларусі, прынамсі, яе пятакалоннай прагнілай і прадажнай часткі.
Магчыма, варта лёгка паставіць усё з галавы на ногі. Прыкладам, зволіць Карачана, а Філарэта ласкава папрасіць выперці Орсу са святарскай пасады з воўчым білетам.
А ўбранне вежаў архітэктурнага помніка вярнуць да гістарычнай праўды – бо ў дадзеным выпадку мова помніка культуры надта выразная і шматзначная. Пры гэтым з трансляцыяй працэса замены (аднаўлення беларускай гістарычнай і культурнай праўды) на ўсю краіну ў наўпроставым эфіры. І зрабіць гэта ў сімвалічную дату, скажам, на праваслаўнае Божае Нараджэнне.
Каб гэты вельмі просты і лагічны сцэнар зрабіўся яваю, падобна, інтэлегенцыі таксама трэба не ўцірацца, а сабраць подпісы пад прапановай прэзідэнту дзейнічаць.
Прашу лічыць гэты камент уласнаручным подпісам рэдактара часопіса “Спадчына за выказаную ідэю. Можа, гэта ўсё-ткі нешта значыць?