Прадчуванне Мірскага пабоішча
Калі пішацца гэты матэрыял (10.45 16 снежня 2010 г.), першая группа афіцыйных гасцей на чале з міністрам культуры Паўлам Паўлавічам Латушкам, ужо дасягнула тэрыторыі Мірскага замка ў Карэліцкім раёне. Прэзідэнт выедзе пазней – каля 12 гадзіны, разам з астатнімі афіцыйнымі асобамі, дырэктаратам нацыянальных музеяў, запрошанымі спецыялістамі.
Калі пішацца гэты матэрыял (10.45 16 снежня 2010 г.), першая группа афіцыйных гасцей на чале з міністрам культуры Паўлам Паўлавічам Латушкам, ужо дасягнула тэрыторыі Мірскага замка ў
Карэліцкім раёне. Прэзідэнт выедзе пазней – каля 12 гадзіны, разам з астатнімі афіцыйнымі асобамі, дырэктаратам нацыянальных музеяў, запрошанымі спецыялістамі.
Тыя чытачы “НЧ, якія ўважліва праглядаюць матэрыялы газеты, добра памятаюць: сённяшняй цырымоніі афіцыйнага адкрыцця гэтага найважнейшага гісторыка-культурнага аб’екта
Беларусі, Мірскага замка, папярэднічаў ланцуг скандалаў.
Так званыя рэстаўратары бязбожна кралі грошы і матэрыялы. Замест філёнчатых разьбяных дзьвярэй капліцы (зараз яны, пэўна, у кагосці на лецішчы), турыстаў сустракаюць пластыкавыя еўрадзьверы. Вакол
замка паўстаў дарагушчы безсэнсоўны і папросту шкодны для яго ўспрыняцця, як аўтэнтычнага помніка, бетонны плот. Для парку купляліся сартавыя дрэвы не з нямецкіх і польскіх пітомнікаў, а з беларускіх
(“Купляйце беларускае!). Праўда, не тых гатункаў, затое за такія ж самыя баснаслоўныя грошы.
Здавалася, беспрадзелу не будзе мяжы. Але сёння аўтар гэтых радкоў патэлефанаваў а 9.30 раніцы памочніку міністра Латушкі Алегу Скарыну (не-піцерскаму, а мінскаму). І распавёў яму выкладзеную вышэй
сумную гісторыю. І заўважыў, што, безумоўна, выправіць сёння ўсе хібы не удасца. Але, калі прэзідэнт наладзіць “рэстаўратарам форменны разгром, то ён, безумоўна, выйграе некалькі
пунктаў на 19 снежня. Скарына падзякваў за інфармацыю.
Кантрольны званок быў зроблены дырэктару Нацыянальнага гістарычнага музея вельмі шаноўнаму Сяргею Вечару, які выязджае з асноўнай групай а 12 гадзіне. Спадар Вечар паабяцаўся паспрыяць наладжванню
пабоішча.
Таму нашых сталых чытачоў запрашаем глядзець вечарам навіны БТ. Хутчэй за ўсё, відовішча будзе цяжкім: у кадры камеры яны ўбачаць, як у “рэстаўратараў адрываюць непатрэбныя ім
органы: галовы і рукі.