«Белавія» падоўжыла адмену рэйсаў у Краснадар і Тэль-Авіў, а Turkish Airlines — у Мінск
«Белавія» не будзе лётаць у Краснадар і Тэль-Авіў у бліжэйшыя дні.
![belavia_5.jpg belavia_5.jpg](/img/v1/images/belavia_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэйсы ў Краснадар не будуць выконвацца 9 і 13 сакавіка, а ў Тэль-Авіў — 10 і 13 сакавіка, піша REFORM.by.
Палёты ў гэтыя гарады не выконваюцца з моманту пачатку ўварвання РФ ва Украіну. Тады Расія закрыла для грамадзянскіх судоў паветраную прастору ўздоўж межаў з Украінай і Беларуссю, а таксама на поўдні Расіі.
Turkish Airlines падоўжыла прыпыненне рэйсаў з Стамбула ў Мінск па 14 сакавіка, паведамляе прэс-служба мінскага аэрапорта.
Раней адмена была ўведзена да 8 сакавіка.