EPAM спыняе супрацоўніцтва з Расіяй і пералічвае грошы Украіне

ІТ-кампанія ЕРАМ авансам пералічыла ў дзяржаўны бюджэт Украіны падаткі за першы квартал 2022 года.

epam_0403.jpg


Гаворка ідзе пра 50 мільёнаў грыўняў (каля 1,66мільёна долараў). У кампаніі кажуць, што гэта прыблізная сума, якую яны вылічылі на аснове аналагічнага перыяду 2021 года.

«Сёння разам мы робім усё магчымае, часам і немагчымае, каб наблізіць мір ва Украіне. Каб захаваць краіну і яе людзей. Каб мець магчымасць працягваць развіваць тут высокатэхналагічны бізнес. Пазіцыя кампаніі выразная і празрыстая — асуджэнне вайны і дапамога краіне», — цытуе заяву EPAM Еўрарадыё.

Таксама EPAM заявіла, што спыняе працу з кліентамі з Расіі і выдаткоўвае дадатковыя 100 мільёнаў долараў на падтрымку супрацоўнікаў з Украіны і іх сем'яў. У IT-кампаніі заклікаюць спыніць «незаконны і бессаромны напад на народ Украіны».