IKEA прыпыняе працу ў Беларусі і Расіі
Кампанія прыпыняе ўвесь экспарт і імпарт у Расію і Беларусь. Таксама спыняюцца ўсе вытворчыя аперацыі ў Расіі, гэта значыць кампанія не будзе прымаць тавары ад субпастаўшчыкоў.
У Расіі таксама прыпыняюцца ўсе рознічныя аперацыі IKEA. Крамы зачыняцца, але гандлёвыя цэнтры MEGA будуць працаваць, гаворыцца ў заяве кампаніі.
Кампанія паведамляе, што меры закрануць 15 тысяч супрацоўнікаў. Ім абяцаюць забяспечыць занятасць і даход у найбліжэйшай будучыні, піша REFORM.by.
IKEA таксама перадае 20 млн еўра на гуманітарную дапамогу бежанцам з Украіны на карысць УВКБ ААН, Save the Children і іншым арганізацыям.
У Беларусі не было фірменных крамаў IKEA. Тым не менш паведамлялася, што кампанія актыўна купляе беларускую драўніну, з якой робіць сваю мэблю. Прыпыненне «экспарту і імпарту» можа моцна ўдарыць па беларускай дрэваапрацоўцы.