Intel прыпыняе ўсе пастаўкі ў Расію і Беларусь
Найбуйнейшы ў свеце вытворца мікрапрацэсараў Intel прыпыняе ўсе пастаўкі ў Расію і Беларусь. Такім чынам кампанія адказала на расійскае ўварванне ва Украіну.
«Мы асуджаем уварванне Расіі ва Украіну, і мы прыпынілі ўсе пастаўкі кліентам як у Расіі, так і ў Беларусі. Нашы думкі з усімі, хто пацярпеў ад гэтай вайны», - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы кампаніі, піша РБК-Украіна.
Адзначым кампаніі-гіганты, якія выйшлі і выходзяць з Расіі: Apple, Audi, Chevrolet, Cadillac, Coca Cola, Danone, Dell, DHL, Ericsson, Форд, HP, Harley Davidson, General Motors, Jaguar, Lenovo, LinkedIn, Maersk (а гэта Aliexpress і ASOS), Nike, Samsung, Scania, Porsche, Renault, OnlyFans, AMD, Adobe, BMW, Dropbox (праз некалькі дзён), FedEx, Intel, Mercedes, Nestle і гэтак далей.
Расію «забанілі»: Apple Pay, Amazon, CEX Io, Etsy, Facebook (бан акаўнтаў медыя РФ), Google Pay, Google Maps, Instagram (Блакаванне прапаганды), Paysera, Samsung pay і іншыя.