Крамы H&M прыпынілі працу ў Мінску

У Мінску 3 сакавіка не адкрыліся крамы H&M у ТРЦ «Галерэя» і «Палаца».

b25e22c74ccfe42bd4eef00098a26c36fc5920e9__1_.jpg


У сацсетках гандлёвых цэнтраў ніякай інфармацыі пра гэта не было, піша АФН.

2 сакавіка ўвечары стала вядома аб прыпыненні працы крамаў H&M у Расіі. Шведскі рытэйлер H&M Group паведаміў, што вырашыў прыпыніць усе продажы ў Расіі ў сувязі з «трагічным развіццём падзей ва Украіне».

«У цяперашні час мы абнаўляем нашу інтэрнэт-краму, але зусім хутка яна адновіць сваю працу!», — напісана на заглушцы на сайце расійскага H&M.

На які перыяд спыненыя продажы, не ўдакладняецца.