АМАП затрымаў некалькіх маці беларускіх салдат, якія маліліся ў царкве за мір (фота)
Сёння ў Кафедральным саборы на Нямізе сабраліся маці беларускіх салдат — яны хацелі памаліцца з мір. Дагэтуль між сабой жанчыны знаёмыя не былі. Яны былі без плакатаў — яны проста маліліся.
Вядома, што ў самой
царкве было шмат «ціхароў» (яны рабілі выгляд, што прыйшлі сям'ёй у царкву, але
людзі бачылі ў іх рацыі), а каля будынка дзяжурыў АМАП.
Праваабаронцам
паведамляюць, што пазней пачаліся затрыманні — як мінімум трох жанчын
затрымалі. Вядома, што святар з сабора прасіў амапаўцаў адпусціць людзей, але
сілавікі адмовіліся.