Асамблея НДА заклікала спыніць рэпрэсіі і ціск на грамадзянскую супольнасць

Пра гэта Асамблея НДА паведаміла на сваім сайце.

a7077eae_cb64_4967_8395_2f890e14ed01_cx0_cy3_cw0_w408_r1_s.jpg

Рабочая група Асамблеі НДА заклікала дзяржаву спыніць ціск на грамадзянскую супольнасць і рэпрэсіі супраць яе прадстаўнікоў. А краінам Еўрасаюзу і ЗША прапанавала абумоўліваць узаемадзеянне з уладамі Беларусі стаўленнем апошніх да правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці, у тым ліку вымагаючы неўжывання гвалту супраць НДА, грамадзянскіх актывістаў і палітычных апанентаў у якасці ўмовы для працягу міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва з урадам Беларусі.
«Напярэдадні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь былі ўведзеныя новыя абмежаванні грамадзянскіх правоў і свабодаў, адбываецца эскалацыя рэпрэсіяў і вядзецца злоўжыванне сродкамі крымінальнага пераследу дзеля барацьбы з палітычнымі апанентамі дзеючых уладаў.

За паўтары месяцы выбарчай кампаніі зафіксаваныя шматлікія ператрусы, сотні адвольных арыштаў удзельнікаў пікетаў па зборы подпісаў і мірных акцыяў пратэсту, сябраў ініцыятыўных групаў, журналістаў і праваабаронцаў. У тым ліку ўжо напачатку кампаніі рэпрэсіі мэтанакіравана б’юць па ўдзельніках сістэмы незалежнага назірання за выбарамі. Абурэнне выклікаюць крымінальныя справы супраць асобаў, якія вылучаюцца кандыдатамі ў прэзідэнты. 
У сукупнасці азначаныя падзеі ўжо першых тыдняў кампаніі сведчаць пра намер улады правесці выбары ў атмасферы застрашэння насельніцтва і задушэння любых праяваў непадкантрольнай грамадзянскай актыўнасці. Далейшы рух па шляху рэпрэсіяў перакрэсліць ранейшыя дасягненні па наладжванні ўнутрыбеларускага дыялогу паміж уладамі і грамадзянскай супольнасцю», — гаворыцца ў заяве.
З улікам выкладзенага і грунтуючыся на прынцыпах павагі да правоў чалавека, Рабочая група Асамблея НДА:
- перасцерагае ўлады ад увядзення новых абмежаванняў супраць грамадзянскай супольнасці, у тым ліку ў сферы свабоды сходаў, свабоды слова і права на доступ да інфармацыі, асабліва ў інтэрнэце, а таксама ў сферы свабоды асацыяцыяў і доступу НДА да грашовых рэсурсаў як з унутраных, так і з замежных крыніцаў; - выказвае пратэст супраць эскалацыі рэпрэсіяў супраць грамадскіх і палітычных актывістаў, журналістаў, назіральнікаў ды іншых удзельнікаў выбарчага працэсу;- заклікае ўлады да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама да спынення адвольных арыштаў і выкарыстання гвалту ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, а таксама да спынення злоўжывання крымінальным пераследам як сродкам барацьбы з палітычнымі апанентамі.
Рабочая група Асамблеі НДА звяртаецца да краінаў Еўрасаюзу і ЗША з прапановай абумоўліваць узаемадзеянне з уладамі Беларусі стаўленнем апошніх да правоў чалавека і грамадзянскай супольнасці, у тым ліку вымагаючы неўжывання гвалту супраць НДА, грамадзянскіх актывістаў і палітычных апанентаў у якасці ўмовы для працягу міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва з урадам Беларусі.
Поўня тэкст заявы можна знайсці тут.