Аўстралія ўводзіць 35% пошліны на ўвесь імпарт з Расіі і Беларусі

Аўстралійскі ўрад салідарны з Украінай і працуе з партнёрамі, каб ускласці на Расію ды яе саюзніцу максімальныя выдаткі, паведамляе korrespondent.net.

Фота: pixabay.com

Фота: pixabay.com

Аўстралія ўводзіць дадатковыя пошліны ў памеры 35% на ўсе тавары, якія імпартуюцца з Расіі і Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце ўрада краіны, апублікаваным 31 сакавіка.

Адзначаецца, што ўлады Аўстраліі прадпрымаюць далейшыя дзеянні па павелічэнні эканамічных выдаткаў для Расіі пасля яе незаконнага ўварвання ва Украіну пры падтрымцы Беларусі. Таму пачынаюць ужываць дадатковыя пошліны ў памеры 35% на ўвесь імпарт з Расіі і Беларусі.

Афіцыйнае апавяшчэнне пра адмену права на тарыфны рэжым найбольшага спрыяння і прымянення дадатковых пошлін будзе апублікавана 1 красавіка.

Само рашэнне ўступіць у сілу з 25 красавіка 2022 года і будзе прымяняцца ў дадатак да агульных ставак пошлін, якія дзейнічаюць цяпер.