Двое беларускіх дальнабойнікаў патрапілі пад абстрэл ва Украіне. Ці выжывуць?

Двое кіроўцаў-беларусаў пацярпелі пры абстрэле горада Карасцень у Жытомірскай вобласці. Кіраўнік горада Уладзімір Маскаленка напачатку сказаў, што абодва загінулі, але гэта не так.

2022_03_10154829_iyr24.jpg

Ён распавёў, што яны ў момант абстрэлу па выпадковасці знаходзіліся на тэрыторыі былога малаказавода — папрасілі пастаяць там некаторы час. Паводле словаў кіраўніка Карасценя, горад бамбілі расійскія самалёты, якія прыляцулі з Беларусі.

Пазней старшэйшае беларускае выданне, прызнанае «экстрэмісцкім», паведаміла, што дальнабойнікі ранкам былі жывыя, але атрымалі надзвычай моцныя апёк і знаходзіліся на мяжы смерці.