Фарма супраць гвалту: Хопіць здзеквацца з мірных пратэстоўцаў!
Фармацэўтычная супольнасць Беларусі склала зварот супраць гвалту з боку супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і фальсіфікацыі выбараў.
«Мы перакананыя ў тым, што выбарчымі камісіямі былі дапушчаныя грубыя парушэнні Выбарчага Кодэкса і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, здзейснены фальсіфікацыі на выбарчых участках. Нам вядомыя выпадкі нядопуску і нават затрыманьні незалежных назіральнікаў і назіральніца супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Нашы правы і свабоды былі парушаныя, таму мы настойваем на сумленным падліку нашых галасоў», — гаворыцца ў звароце.
У ім фармсупольнасць заклікае правесці сумленныя выбары прэзідэнта, спыніць скажаць факты і пачаць паказваць па тэлебачанні праўдзівую інфармацыю, не выкарыстоўваць машыны «хуткай дапамогі» для перасоўвання АМАПу і не перашкаджаць медработнікам рабіць іх працу. Амаль палова звароту прысвечана закліку спыніць гвалт супраць мірных грамадзян, іх катаванні і здзекі з ніх, адпусціць затрыманых і палітвязняў і — самае галоўнае — прыцягнуць вінаватах у злачынаствах да адказнасці.
«Чалавечае жыццё — велізарная каштоўнасць, ніхто не ў праве замахвацца на яе.
Нас раніць і абурае бяскарнае гвалт з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў у дачыненні да грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія выходзяць на вуліцы краіны, каб выказаць сваё меркаванне. Мы патрабуем спыніць выкарыстоўваць супраць мірных грамадзян, слёзатачывы газ, светлашумавыя бомбы, вадамёты, стральбу гумовымі кулямі, жорсткае збіццё і затрыманні, бязлітасныя катаванні і пераследу. Хопіць катаваць мірных пратэстоўцаў, запалохваць спецтэхнікай, здзекавацца і пагражаць расправай», — заклікаюць прадстаўнікі фармсупольнасці.
Подпісы збіраюць ужо некалькі дзён асабіста і анлайн. Пад анлайн-зваротам падпісалася ўжо больш за 500 чалавек.
Падпісанты працуюць у сферы фармацыі на самых разнастайных пасадах: правізары, фармацэўты, маркетолагі, выкладчыкі, фармацэўтычныя інспектары, эканамісты, медыцынскія прадстаўнікі. Ёсць і подпісы медыцынскіх работнікаў: лекараў, фельчараў-лабарантаў, памочнікаў лекараў.
Далучыцца да звароту анлайн можна тут.