Мікола Статкевіч: «Дзякуючы Украіне перамены ў Беларусі могуць адбыцца нашмат хутчэй»

Палітзняволены Мікола Статкевіч перадаў з-за кратаў свае думкі пра вайну. Пра гэта распавяла яго жонка Марына Адамовіч.

pra_a.karalja_wspaminae_m.statkevich_1_1.jpg

Сёння,12 сакавіка, Марына Адамовіч атрымала чарговае спатканне з мужам ў гомельскім СІЗА-3.

«Ён вельмі прасіў перадаць сваю падтрымку мужнаму ўкраінскаму народу, які зараз змагаецца з агрэсарам. Мікола не сумняваецца ні хвіліны ў перамозе ўкраінцаў.

Яго вельмі цікавіла тое, як беларускае грамадства паставілася да вайны. Мікола мяркуе, што дзякуючы Украіне перамены ў Беларусі могуць адбыцца нашмат хутчэй».

Па словах Марыны Адамовіч, Статкевіч упэўнены, што Украіна не можа не перамагчы ў гэтай вайне. Палітвязень таксама папрасіў перадаць свае прабачэнні ўкраінскаму народу.

«За тое, што вайна пачалася ў тым ліку з нашай зямлі. З нашай акупаванай на сённяшні дзень зямлі. Мікалай гатовы прызнаць сваю адказнасць за гэта і прыняць сваю долю адказнасці за гэта. Як і кожны з нас».