«Мы — будучыня Беларусі, і ў гэтай будучыні няма месца Лукашэнку». Washington Post дае голас беларускай моладзі

Беларуская студэнтка выказалася пра пратэсты ў краіне ў буйным амерыканскім выданні, паведамляе Радыё Свабода.

Пратэст студэнтаў лінгвістычнага ўніверсітэту

Пратэст студэнтаў лінгвістычнага ўніверсітэту

«Удзел у антыўрадавых дэманстрацыях стаў звыклым для многіх беларускіх студэнтаў, у тым ліку і для мяне», — піша ў амерыканскай газеце Washington Post Аліса Сітнікава, студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту.
Яна апісвае, як за яе аднакурснікамі гнаўся АМАП, а адміністрацыя іх ВНУ зачыніла дзверы і не ўпусціла сваіх студэнтаў, каб схаваць іх ад сілавікоў. Як потым адміністрацыя абвінаваціла іх у «парушэнні навучальнага працэсу» і дала зразумець, што без ваганняў запусціць унутр амапаўцаў. І кажа, што гэты эпізод — толькі адзін з прыкладаў рэпрэсіяў, а моладзь «хоча адчуваць сябе абароненай».
Лукашэнка доўгі час пакладаўся на падтрымку старэйшых беларусаў — тых, хто ўзгадвае 1990-я, пасля распаду СССР, як перыяд хаосу і злачыннасці, піша аўтарка і прыводзіць словы Лукашэнкі: «Я памятаю 90-я. Тады на гэтай плошчы стаялі рабочыя з рондалямі і чайнікамі ды прасілі ежы».
«Для многіх пажылых людзей гэтыя аргументы маюць пэўны сэнс: безумоўна, адзінай альтэрнатывай кіраванню Лукашэнкі павінна быць анархія», — кажа студэнтка. Але прыводзіць погляд моладзі.
«Мы не можам і не будзем пражываць сваё жыццё ў страху перад мінулым, і мы не можам і не будзем будаваць сваю будучыню, абапіраючыся на такі страх. Маладыя людзі не могуць прыняць сістэму, якая безнадзейна састарэла, якая раз за разам не ў стане абараніць нас ад незаконных арыштаў і жорсткасці сілавікоў, а таксама застойную па сутнасці.
Мы — будучыня гэтай краіны — і гэтая будучыня не ўключае Аляксандра Лукашэнку».