На тэрыторыі Беларусі набіраюць ваяроў-«добраахвотнікаў» — Генштаб Украіны

У нашай краіне ажыццяўляецца набор так званых «добраахвотнікаў» з ліку беларусаў для камплектавання новых падраздзяленняў прыватнай вайсковай кампаніі.

t.me/wargonzo

t.me/wargonzo

Пра гэта Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны паведамляе ў аператыўнай інфармацыі па стане на 6:00 8 красавіка.

Адзначаецца, што вораг працягвае рыхтавацца да наступу на ўсходзе Украіны. Асноўныя намаганні расійскія войскі працягваюць канцэнтраваць на захопе Марыупаля, вядзенні наступу ў раёне горада Ізюм, прарыве абароны групоўкі аб'яднаных сіл на Данецкім кірунку.

Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь праводзяць мерапрыемствы аператыўнай і баявой падрыхтоўкі на палігонах па ўсёй тэрыторыі краіны. Да чатырох батальённых тактычных груп прыцягнутыя для выканання задач па ўзмацненні аховы ўкраінска-беларускай мяжы.

Паводле інфармацыі ўкраінскага Генштаба, на тэрыторыі Беларусі ажыццяўляецца набор так званых «добраахвотнікаў» з ліку беларусаў для камплектавання новых падраздзяленняў прыватнай вайсковай кампаніі. Інфармацыя ўдакладняецца.

Акрамя таго, у Генштабе паведамілі, што вораг завяршае аднаўленне баяздольнасці падраздзяленняў Цэнтральнай вайсковай акругі ў Бранскай і Курскай абласцях.

Асобныя падраздзяленні са складу 6-й, 20-й агульнавайсковых армій, 1-й танкавай арміі, берагавых войскаў Балтыйскага і Паўночнага флотаў ажыццяўляюць меры па аператыўным уладкаванні тэрыторыі. Асноўная ўвага надаецца аднаўленню участкаў жалезнай дарогі з горада Купянск у гарады Харкаў, Ізюм і Сватава. Для гэтага прыцягнуты падраздзяленні чыгуначных войскаў 38-й асобнай чыгуначнай брыгады Заходняй ваеннай акругі з Яраслаўля.

Паводле www.unian.net