Ні адзін украінскі снарад не ўпадзе на Беларусь. Ціханоўская і Арастовіч сустрэліся і паразумеліся
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дарадцам кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксеем Арастовічам у Вільні.

Святлана Ціханоўская падзякавала Арастовічу за падтрымку беларусаў. У адказ ён сказаў, што «памылкай будзе ўспрымаць беларусаў як людзей, няздольных на супраціў», паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Падчас размовы Арастовіч адзначыў, што добра разумее сітуацыю ў Беларусі, і вылучыў ролю падпольнага супраціву. Ён таксама падкрэсліў, што ўкраінцы не ставяць знак роўнасці паміж дзеяннямі Лукашэнкі і беларусаў.
Аляксей Арастовіч запэўніў Святлану Ціханоўскую, што ні адзін украінскі снарад не ўпадзе на беларускую тэрыторыю.
Святлана Ціханоўская і Аляксей Арастовіч абмеркавалі ролю прадстаўніка па справах беларусаў ва Украіне, які будзе абараняць інтарэсы беларусаў ва ўрадзе, і сінхранізацыю позвы дзвюх краін, каб свабодная Украіна і дэмакратычная Беларусь гаварылі ў адзін голас.
