Нічога ў Расіі не змянілася з часоў СССР: паслаць у космас ракеты — можна. Наладзіць выпуск памперсаў – ніколі
Палітык і журналіст Сяргей Навумчык разважае, чаму ў расійскім войску такія страты і прыходзіць да цікавай высновы: генералы самі вымушаныя камандаваць там, дзе ў арміі Чэхіі ці ЗША справіўся б капітан.
Амерыканскія
аналітыкі шакаваныя не проста нізкай, а нулявой падрыхтоўкай расійскіх
вайскоўцаў на ўзорўні “салдат-аддзяленне-узвод”. Тлумачу: камандзір танку не
ведае, куды рушыць і што рабіць, наводчык не здольны правільна выбраць, куды і
ў які момант страляць. Камандзір узвода (3-4-5 танкаў) губляецца ў
экстрэмальнай сітуацыі і няздольны прымаць самастойныя рашэнні, бо ў выпадку,
калі нешта не так, атрымае прачуханку ад начальства.
Аналітыкі не падазраюць, што такая безыніцыятыўнасць у расійскім войску ідзе да самых высокіх узроўняў – магчыма, адсюль і неверагодна высокі ўзровень стратаў генералаў: генералы самі вымушаныя камандаваць там, дзе ў арміі Чэхіі ці ЗША справіўся б капітан.
Распрацаваць стратэгічны план захопу Украіны за тры дні — гэта заўсёды. Правесці танк гэтак, каб ён не патрапіў у аблогу — гэта ніяк.
Нічога ў Расіі не змянілася з часоў СССР: паслаць у космас ракеты – можна. Наладзіць выпуск памперсаў – ніколі. Ну, яно і правільна: Россия – страна духовного величия, культуры мирового уровня и ядерного потенциала, а не страна памперсов. Курчатов и Плисецкая, поди, в обычных пелёнках росли.