Праваабаронцы Марфе Рабковой прад’явілі абвінавачванне
25 верасня праваабаронцы Марфе Рабковай, валанцёру незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна», прад’явілі абвінавачванне па частцы 3 артыкула 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці).
Рабкова знаходзіцца ў СІЗА №1 Мінска на вуліцы Валадарскага. Яе адвакат даў падпіску аб неразгалошванні.
Рабкову разам з мужам Вадзімам Жаромскім затрымалі 17 верасня супрацоўнікі ГУБАЗіК. Ім паведамілі, што іх затрымліваюць у рамках часткі 3 артыкула 293 КК (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне такой дзейнасці). У кватэры правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, грошы і асабістыя рэчы. Вадзіма адпусцілі, а Марфу затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства. 19 верасня яе перавялі ў СІЗА №1.
Праваабаронцы прызналі Рабкову палітвязнем.