Расія сёння запусціла іранскія беспілотнікі з Беларусі

Іранскія беспілотнікі Расія запусціла сёння, 10 кастрычніка, з тэрыторыі Беларусі і Крыма.

Ілюстрацыйнае фота. Беспілотнік з выставы "Мілекс-2021"

Ілюстрацыйнае фота. Беспілотнік з выставы "Мілекс-2021"

У паведамленні ўкраінскага Генштаба гаворыцца, што беспілотныя лятальныя апараты (БПЛА) трапілі на ўкраінскую тэрыторыю з Беларусі і Крыма.

«Вораг задзейнічаў для ўдараў Іранскія БПЛА тыпу "Шахід-136" з тэрыторыі Беларусі і часова акупаванага ўкраінскага Крыма. Паводле папярэдняй інфармацыі, 9 з іх знішчаныя», — паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны на сваёй старонцы ў фэйсбуку.


Паводле інфармацыі УСУ, Расія таксама выкарыстала для масіраванага ракетнага ўдару 8 самалётаў Ту-95 і тры — Ту-160 з раёнаў Каспійскага мора і Ніжняга Ноўгарада, а таксама караблі і ракетныя комплексы "Іскандэр". Атакаваныя Кіеў, Львоў, Днепр, Харкаў, Хмяльніцкі, Чарнігаўшчына, Жытоміршчына і іншыя ўкраінскія рэгіёны.