Штаб Ціханоўскай збіраецца вярнуць нескарыстаныя грошы: «Інакш яны бяздарна сыдуць у бюджэт»
Штаб Святланы Ціханоўскай звярнуўся да тых, хто пералічваў грошы ў выбарчы фонд кандыдаткі.
![Выступ Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота Дзіяны Серадзюк Выступ Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота Дзіяны Серадзюк](/img/v1/images/cihanouskaja_lida_dzijana_seradzjuk___2__logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Выступ Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота Дзіяны Серадзюк
Для выбарчага фонду кандыдата ў прэзідэнты РБ існуе абмежаванне — 9 000 базавых велічынь, гэта 243 тысячы рублёў. Менавіта такую суму кандыдат можа выдаткаваць з рахунку.
Але на рахунак Святланы Ціханоўскай паступіла нашмат больш: паводле банкаўскай выпіскі — 280 тысяч рублёў. Збор сродкаў быў прыпынены, бо трэба будзе вяртаць тое, што застанецца.
З гэтай сумы лічыцца ананімнымі каля 80 тысяч беларускіх рублёў. Гэта значыць, што не хапае даных адпраўніка. Таму штаб Ціханоўскай хоча аднавіць інфармацыю пра тых, хто пералічваў грошы: на кампанію яшчэ магчыма выдаткаваць 43 тысячы рублёў, астатнія бяздарна сыдуць у бюджэт.
Калі вы пералічылі грошы ў выбарчы фонд Святланы Ціханоўскай і пакуль не высветлілі іх лёс, звярніцеся да кантактнай асобы штаба па гэтым пытанні: Марына, +375 29 831 9520. Напішыце ёй паведамленне ў любы мессенджэр са сваімі прозвішча, імя, і яна звяжацца з вамі і паведаміць, ці прайшоў плацёж.