«Што гэта было сёння?!» У Наваполацку запісалі зварот да сілавікоў

Ананімныя жыхары Наваполацка запісалі відэазварот да сілавікоў. Яны абурыліся жорсткім разгонам маршу пенсіянераў, які прайшоў у Мінску 12 кастрычніка, з затрыманнямі і прымяненнем спецсродкаў.

screenshot_4_3.jpg


«Наша пакаленне заўсёды вучылі з дзяцінства паважаць старэйшых. Растлумачце нам, паважаныя супрацоўнікі сілавых структур: што гэта было сёння? Мы, жыхары горада Наваполацка, супраць і мы пойдзем да канца ў нашай барацьбе за свабоду. Жыве Беларусь!» — кажа мужчынскі голас на фоне групы людзей з ліхтарыкамі і бел-чырвона-белымі сцягамі ў двары жылых дамоў.


Нагадаем, у Мінску ўчора прайшоў марш пенсіянераў. У ім прынялі ўдзел некалькі тысяч людзей сталага веку. У дачыненні да іх былі ўжытыя спецсродкі: светлашумавыя боепрыпасы і слезацёчны газ. Гэта ўжо пацвердзілі ў міліцыі. Пасля гэтага ўвечары ў многіх раёнах Мінска і ў іншых населеных пунктах прайшлі акцыі салідарнасці і пратэстныя акцыі — з перакрыццем дарог, падпальваннем пакрышак і жорсткімі затрыманнямі.

Паводле REFORM.by