У цэнтры Мінска — зноў жанчыны ў белым
У Мінску 14-ты дзень працягваюцца акцыі пратэсту супраць абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 22 жніўня, у суботу, ізноў паўстаў ланцуг салідарнасці каля Камароўскага рынку.

Больш за тысячу чалавек прыйшлі да Камароўскага рынку каля 14:00 і сталі ў ланцуг салідарнасці з пацярпелымі падчас разгонаў акцый пратэсту. У акцыі ўдзельнічаюць у асноўным дзяўчаты і жанчыны — яны трымаюць кветкі і паветраныя шары. Ланцуг расцягнуўся на некалькі кіламетраў.

Фота Аліса Пульша
Ад Кургана Славы ў Мінск рушылі байкеры. Больш за сотню ўдзельнікаў праехалі па цэнтральных вуліцах сталіцы. Сваю акцыю яны назвалі мотапрабегам салідарнасці.
Паводле reform.by