У Мінскай Сцяпянцы на Саладуху выклікалі міліцыю
У мінскім мікрараёне Сцяпянка жыхары, незадаволеныя гучным выступам Аляксандра Саладухі на мясцовым участку для галасавання, выклікалі міліцыю, паведамляюць відавочцы.

«Саладуха прыехаў выступаць каля школы N183, дзе размешчаны два ўчасткі для галасавання. Пачалося яго выступленне, якое было вельмі гучным», — распавялі відавочцы парталу interfax.by.
Па іх словах, жыхары бліжэйшых дамоў папрасілі адміністрацыю школы або спыніць выступленне, або зрабіць гук цішэй, паколькі побач жывуць два чалавекі з інваліднасцю і ім гэты шум перашкаджаў. «У адміністрацыі сказалі, што нічога не могуць зрабіць, і тады суседзі выклікалі міліцыю, абгрунтаваўшы гэта тым, што парушаецца грамадскі парадак. Пасля гэтага спявак спыніў свой выступ і з'ехаў. Жыхары праводзілі яго жэстамі з вялікім пальцам уніз», — адзначылі відавочцы.
interfax.by