У Мінску на ўчастку для галасавання затрымалі назіральніка
У першы дзень датэрміновага галасавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на ўчастку для галасавання №52 Кастрычніцкага раёна Мінска назіральніка ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Івана Дубовіка.

Датэрміновае галасаванне. Фота: intex-press.by
Пра гэта паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".
Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў затрыманы за тое, што падаваў скаргі ад ініцыятывы.
Ён паспеў паведаміць, што яго вязуць у Кастрычніцкі РУУС. Адразу сваякам адмаўляліся прадастаўляць інфармацыю аб яго месцазнаходжанні, але потым падцвердзілі, што Іван Дубовік знаходзіцца ў РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска.
Стала вядома, што на яго складаюць пратакол па арт. 23.4 КаАП нібы за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі на ўчастку для галасавання.