У Мінску затрыманая для «гутаркі» кіраўніца штаба Ціханоўскай Марыя Мароз (дапоўнена)
Раніцай 6 жніўня ў Мінску затрыманая кіраўніца штаба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Марыя Мароз, паведамляе прэс-служба аб'яднанага штаба.
![Марыя Мароз (злева) і Вольга Кавалькова. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY Марыя Мароз (злева) і Вольга Кавалькова. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY](/img/v1/images/kovalkova_cik_20200804_001_zam_20200804080337_img_7392.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марыя Мароз (злева) і Вольга Кавалькова. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY
Марыя Мароз была затрыманая калі 11 гадзін раніцы 6 жніўня людзьмі, якія прадставіліся супрацоўнікамі МУС.
— Была затрыманая людзьмі, якія прадставіліся супрацоўнікамі МУС каля 11 раніцы сёння пры выхадзе з літоўскай амбасады пасля падачы дакументаў на візу, — распавялі ў аб'яднаным штабе кандыдата, перадае TUT.BY.
Па якой прычыне затрыманая Марыя Мароз і дзе яна знаходзіцца было не вядома. Яе тэлефон быў недаступны.
У сваю чаргу, МУС Беларусі паведаміла, што яно кіраўніцу штаба Ціханоўскай не затрымлівала
У 12.45 Марыю Мароз адпусцілі. Як яна паведаміла тэлеграм-каналу "Краіна для жыцця", такім чынам улады праводзілі тлумачальную гутарку.