У раёне Камароўскага рынку — доўгі ланцуг: сотні дзяўчат стаяць з ружамі ў руках
Ля Камароўскага рынку ў Мінску некалькі сотняў дзяўчат стаяць з кветкамі ў доўгім ланцугу. Гэта акцыя салідарнасці з тымі, хто ў гэтыя дні пакутуе ад гвалту. Людзі расцягнуліся ад скрыжавання вуліц Харужай-Куйбышава да Дома мэблі.

Дзяўчыны дзеляцца кветкамі і моўчкі стаяць доўгім ланцугом, ужо пачынаюць утвараць другі шэраг.
Сярод іх — фрылансеры, праграмісты, дызайнеры, журналісты, пенсіянеркі, настаўнікі. Іх актыўна вітаюць аўтамабілісты.
— Мы за мірны пратэст. У папярэднія дні мы стараліся дапамагаць людзям, падтрымліваць і суперажываць тым, хто выходзіць на пратэсты, пакідалі ў пад'ездах ежу і медыкаменты, — кажа адна з удзельніц Ксенія.





Фота: Вікторыя Кавальчук, TUT.BY
Некаторыя пенсіянеры па дарозе на Камароўскі рынак спыняюцца. Даведаўшыся, што адбываецца, далучаюцца. Ёсць і тыя, хто крычыць: «Ідзіце працаваць, збіраць ураджай».
Тут жа курсіруе сіні мікрааўтобус без нумароў.
Неўзабаве з'явілася міліцыя і ў рупар папрасіла разысціся, папярэдзіўшы аб «устаноўленай законам адказнасці».
Дзяўчаты крычаць «Ганьба!», кідаюць кветкі і пачынаюць разыходзіцца.
— Галоўнае, нас ужо ўбачылі, — кажуць яны.
Мінак пачаў раздаваць дзяўчатам кветкі са словамі:
— Я просты грамадзянін, гэта нашы дзяўчаты, яны стаяць за нас.
Дзяўчаты крычаць «Верам, можам, пераможам!» і зноў выстройваюцца ў доўгі ланцуг. Іншыя просяць не крычаць лозунгі і нагадваюць, што гэта маўклівая акцыя.
Паводле news.tut.by