Вайна ва Украіне адкідае чалавецтва назад у дасягненні кліматычных мэтаў

Вядучыя эксперты па змене клімату кажуць, што свет перажывае «залатую ліхаманку» ў пошуках новых праектаў па спальванні выкапнёвага паліва.


У справаздачы Climate Action Tracker (CAT) навукоўцы папярэджваюць, што свет рызыкуе аказацца ў сітуацыі «незваротнага пацяплення» ў сувязі з тым, што вайна ва Украіне справакавала ўзлёт коштаў на энерганосьбіты і новыя інвестыцыі ў нафту і газ.

Новыя праекты на выкапнёвым паліве дапамогуць з кароткатэрміновым энергазабеспячэннем, але адкінуць чалавецтва назад у тым, што тычыцца дасягнення кліматычных мэтаў, адзначыў у інтэрв'ю ВВС прафесар Ніклас Хене з NewClimate Institute.

Існуе шырокі глабальны кансенсус у дачыненні да таго, што выкіды газаў, якія ўтвараюцца пры спальванні выкапнёвага паліва, неабходна рэзка скараціць да 2030 года.

Гэта адзіны спосаб утрымаць павышэнне тэмпературы не больш чым на 1,5 градуса і пазбегнуць найбольш разбуральных наступстваў змены клімату, нагадвае карэспандэнт ВВС па пытаннях навакольнага асяроддзя Джонатан Фішэр.

З пачатку расійскага ўварвання ва Украіну большасць заходніх краін імкнуцца скараціць або цалкам спыніць закупкі расійскага выкапнёвага паліва.

Новыя праекты па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) у цяперашні час абмяркоўваюцца ў Германіі, Італіі, Грэцыі, Нідэрландах і Канадзе. ЗША, Катар, Егіпет і Алжыр падпісалі пагадненні аб экспарце ЗПГ у ЕС, тады як у Заходняй Афрыцы адраджаюцца газавыя праекты.

«Калі ўсе гэтыя планы ажыццявяцца, яны альбо ператворацца ў гіганцкія безгаспадарныя актывы, альбо прывядуць свет да незваротнага пацяплення», — гаворыцца ў справаздачы CAT.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: