З'явіліся доказы выкарыстання тэрыторыі Беларусі для бамбавання Украіны
І гэтыя доказы апублікавала Міністэрства абароны Расіі.
![Беспілотнік у гомельскім аэрапорце Беспілотнік у гомельскім аэрапорце](/img/v1/images/aeraport_homel.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беспілотнік у гомельскім аэрапорце
Міністэрства абароны РФ прадаставіла доказы выкарыстання Гомельскага грамадзянскага аэрапорта для нанясення ўдараў па Украіне.
На сайце МА РФ сёння з'явіўся відэаролік, на якім бачны ўзлёт з узлётнай паласы аэрадрома Гомеля беспілотніка РФ з боекамплектам, адлюстраваны ракетныя ўдары па ўкраінскай тэрыторыі і пасадка на гэтым жа аэрадроме.
![homel_aeraport.jpg homel_aeraport.jpg](/img/v1/images/homel_aeraport.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)