Жонка арыштаванага блогера паказала малюнкі мужа з СІЗА
Жонка арыштаванага баранавіцкага блогера распавяла пра тое, што цяпер адбываецца з мужам, і паказала ягоныя малюнкі з СІЗА.
![Дар'я Лосік са сваёй дачкой каля ўваходу ў кватэру, у якой 25 чэрвеня праводзіўся ператрус. Фота: Дыяна Касякіна Дар'я Лосік са сваёй дачкой каля ўваходу ў кватэру, у якой 25 чэрвеня праводзіўся ператрус. Фота: Дыяна Касякіна](/img/v1/images/img_6086_1200x560_1_1200x560.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дар'я Лосік са сваёй дачкой каля ўваходу ў кватэру, у якой 25 чэрвеня праводзіўся ператрус. Фота: Дыяна Касякіна
Ужо больш за месяц Ігар Лосік знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску. Інтэкс-прэсс даведалася ў яго жонкі Дар'і, як Ігар сябе адчувае, пра што піша ў лістах, а таксама ці вядома што-небудзь пра яго вызваленне.
Ігар Лосік, адміністратар Telegram-канала "Беларусь галаўнога мозгу", быў затрыманы ў Баранавічах 25 чэрвеня, пасля ператрусу ў сваёй кватэры. Адразу пасля затрымання яго перавезлі ў Мінск.
Дар'я, жонка затрыманага Ігара Лосіка, распавяла 31 ліпеня Intex-press, што, паводле яе звестак, пакуль "ніякіх следчых дзеянняў з яе мужам не праводзілася".
— Да якога дня ён будзе знаходзіцца ў СІЗА №1 у Мінску і што будзе далей з яго абвінавачваннем паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (рэдакцыя: Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) таксама невядома, — кажа дзяўчына. — Ігар стараецца трымацца, хоць гэта і вельмі складана. На здароўе ён не скардзіцца.
Па словах Дар'і, лісты ад Ігара прыходзяць па-рознаму: «то паўтары тыдні няма ні аднаго, то адразу тры, як было ўчора, 30 ліпеня».
![Фота: instagram.com/finka1991 Фота: instagram.com/finka1991](/img/v1/images/r5oznzkgnss.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: instagram.com/finka1991
— Тэкст
лістоў я публікаваць не хачу, гэта асабістае, а вось на яго малюнкі паглядзець
можна, так ён спрабуе хоць чымсьці сябе заняць, пакуль знаходзіцца пад вартай, — кажа Дар'я. — Мае лісты яму даходзяць, але таксама доўга.
У сваіх малюнках Ігар Лосік паказвае помнікі архітэктуры Беларусі, сюжэт з фільма "Аліса ў краіне цудаў", дзікіх жывёл і прызнаецца ў каханні сваёй жонцы і паўтарагадовай дачцэ.
![Малюнак Ігара Лосіка з СІЗА. Фота: асабісты архіў Дар'і Лосік Малюнак Ігара Лосіка з СІЗА. Фота: асабісты архіў Дар'і Лосік](/img/v1/images/a6ocjab40xq.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Малюнак Ігара Лосіка з СІЗА. Фота: асабісты архіў Дар'і Лосік
Дар'я не распавядае ў лістах пра падзеі, якія цяпер
адбываюцца ў краіне, бо мяркуе, што «гэта
не прапусціць цэнзура», але яна ўпэўненая, што «ён пра гэта ўсім ведае».
— Я вельмі сумую па ім, але буду трымацца да канца і ва ўсім яго падтрымліваць! — распавядае Дар'я. — Са свайго боку я буду працягваць рабіць для яго ўсё магчымае і немагчымае.
Дар'я папрасіла пісаць Ігару лісты, каб яму «было прыемна і не сумна», па адрасе:
СІЗА №1, вуліца Валадарскага 2, г. Мінск, 220030 на імя Лосік Ігар Аляксандравіч
Паводле www.intex-press.by