191-шы дзень вайны Расіі супраць Украіны: начныя абстрэлы Харкава і поспехі контрнаступу УСУ

Сабралі для вас галоўныя навіны пра тое, што адбылося за мінулую ноч на франтах Украіны.

1657777608_3496.jpg


У расійскай тактыцы вядзення вайны нічога не змяняецца: па начах яны абстрэльваюць украінскія гарады і б'юць па грамадзянскай інфраструктуры. Мінулай ноччу расійцы ўдарылі з ЗРК С-300 па Новабаварскім раёне Харкава, прычым адзін са снарадаў трапіў у школьны двор. Выбуховая хваля выбіла вокны ў школе і пашкодзіла суседні дом. Абстрэлам падвергліся таксама Харкаўскі, Ізюмскі, Багадухаўскі і Чугуеўскі раёны вобласці. Ёсць пацярпелыя:
«На жаль, ёсць пацярпелыя сярод грамадзянскіх, на працягу сутак шпіталізавалі 6 чалавек: Ізюмскі раён — дваіх мужчын 52 і 32 гадоў, Харкаўскі — жанчыну 62 гадоў, мужчын 63 і 48 гадоў. 46-гадовага мужчыну шпіталізавалі ў Багадухаўскім раёне. Стан пацярпелых — сярэдні», паведаміў кіраўнік Харкаўскай АВА Алег Сінягубаў.
«Прылятала» таксама і па Запарожскай вобласці, але адтуль на дадзены момант ніякай інфармацыі пра пашкоджанні і ахвяр няма.
З «Градаў» мінулай ноччу была абстраляная Днепрапятроўская вобласць. Запускалі таксама і крылатыя ракеты, але, як паведамляе кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Валянцін Рэзнічэнка, усе пяць ракет, накіраваныя на Днепр, былі збітыя Узброенымі сіламі Украіны.
Білі і па Нікапальскім і Крыварожскім раёнах. Пашкоджаныя прыватныя дамы, гаспадарчыя будынкі, аўтамабілі і лініі электраперадачы. Адзін чалавек паранены.
На Харкаўшчыне расійцы пастаянна імкнуцца атакаваць і адрэзаць вобласць ад астатняй Украіны. Самы «гарачы» раён — поўнач Харкаўскай вобласці, гавораць ва УСУ.
Працягваецца контранступленне ўкраінскіх войскаў на Херсоншчыне. За мінулыя суткі сілы тэрытарыяльнай абароны Украіны ўдарылі па камандна-назіральным пункце 205-й асобнай мотастралковай брыгады расійцаў у Снігурыўцы, разбілі пантонную пераправу побач з Казацкім, тры склады боепрыпасаў у Херсонскім і Берыслаўскім раёнах і два пункты боепастаўленняў. Авіяцыяй УСУ па пазіцыях ворага было нанесена 22 удары. Абстаноўка на паўднёвым фронце застаецца складанай.
Паводле unian.net.