696-ты дзень поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны: галоўнае за суткі
Украінскія войскі знішчылі 750 захопнікаў, 4 танкі і 14 артсістэм ворага. Адбываецца размінаванне тэрыторый Харкаўскай вобласці.
У ноч на 20 студзеня 2024 года акупанты атакавалі 7-ю ўдарнымі беспілотнікамі тыпу «Shahed-136/131» — з іх чатыры збітыя сіламі СПА, а астатнія не дасягнулі цэляў, паведамляюць Узброеныя сілы Украіны.
Ударныя дроны былі запушчаныя акупантамі з раёна Прыморска-Ахтарска ў Расіі і асобна ўдарылі трыма зенітнымі кіраванымі ракетамі С-300 з часова акупаванай тэрыторыі Луганскай вобласці па Данеччыне.
Супрацьпаветраная абарона працавала ў межах Адэскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай і Хмяльніцкай абласцей.
***
Абласная дзяржаўная адміністрацыя Харкаўскай вобласці паведамляе: расійскія войскі раніцай атакавалі Купянск з артылерыі. Пашкоджаны прыватны дом, на яго даху выявілі снарад, які не здэтанаваў. Інфармацыя пра пацярпелых не паступала.
***
На працягу сутак пад артылерыйскія і мінамётныя ўдары ворага трапілі больш за 15 населеных пунктаў Харкаўскай вобласці: Казачая Лопань Харкаўскага раёна, Ваўчанск, Ваўчанскія хутары, Бударкі Чугуеўскага раёна, Дварычна, Сінькоўка, Іванаўка, Бераставое Купянскага раёна.
***
На працягу сутак на Харкаўшчыне правялі размінаванне 12,5 га тэрыторыі, знішчылі 177 выбухованебяспечных прадметаў. Размінаванне працягваецца.
***
Паводле даных украінскага Генштаба, за мінулыя суткі ўкраінскія абаронцы знішчылі яшчэ 750 захопнікаў, 4 танкі і 14 артсістэм ворага.
Агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.22 па 20.01.24 склалі:
- асабістага складу — каля 375 270 (+750) чалавек,
- танкаў — 6171 (+4) адз.,
- баявых браніраваных машын — 11 455 (+10) адз.,
- артылерыйскіх сістэм — 8868 (+14) адз.,
- РСЗА — 967 (+1) адз.,
- сродкаў СПА — 654 (+0) адз.,
- самалётаў — 331 (+0) адз.,
- верталётаў — 324 (+0) адз.,
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 6934 (+5) адз.,
- крылатых ракет — 1818 (+0) адз.,
- караблёў / катэраў — 23 (+0) адз.,
- падводных лодак —1 (+0) адз.,
- аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 11 848 (+17) адз.,
- спецыяльнай тэхнікі — 1389 (+5) адз.