739-ты дзень вайны: дзесяць загінулых у Адэсе, сярод іх — двое дзяцей
Расія фарсіруе атакі як на ваенных, так і на цывільных — выбухі, абстрэлы і ўдары па ўсёй Украіне. За суткі УСУ знішчылі 1160 захопнікаў.
***
Уначы 2 сакавіка расійскія захопнікі атакавалі Адэсу ўдарнымі беспілотнікамі. Дрон трапіў у шматпавярховы жылы дом у спальным раёне, разбурыўшы частку пад'езда з 18 кватэрамі.
На дадзены момант вядома пра дзесяць загінулых, сярод якіх трое жанчын і двое дзяцей. Самаму малодшаму дзіцяці было 4 месяцы.
Сем чалавек пацярпела ад удару, сярод іх адно дзіця. 3-гадовы дзіцёнак цяпер пад наглядам лекараў. Шасцёра дарослых, папярэдне, у стане сярэдняй цяжкасці. На месцы працягваюць працаваць спецыялісты. Разбіраюцца завалы, пад імі могуць знаходзіцца людзі.
Па ўсёй Адэскай вобласці 3 сакавіка абвясцілі жалобу з-за загінулых у выніку расійскай атакі ў ноч на суботу.
***
За мінулыя суткі расійскія акупанты 25 разоў спрабавалі прарваць абарону на Новапаўлаўскім кірунку ў Данецкай вобласці, усяго на фронце адбылося 71 баявое сутыкненне. Усяго вораг нанёс 1 ракетны і 50 авіяцыйных удараў, здзейсніў 112 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.
***
Паветраныя сілы раніцай 3-га сакавіка паведамілі пра расійскую атаку авіяцыяй у Данецкай і Запарожскай абласцях. Зафіксаваныя пускі кіраваных авіяцыйных бомбаў расійскай тактычнай авіяцыяй.
***
За суткі 2 сакавіка ў Запарожскай вобласці ад варожага артснаряда загінуў адзін грамадзянскі — 38-гадовы жыхар Прыморскага Васільеўскага раёна.
Усяго на працягу сутак акупанты нанеслі 221 удар па 10 населеных пунктах Запарожскай вобласці.
***
Мінабароны РФ заявіла, што акупаваны Крым атакавалі 38 украінскіх БПЛА
Мінабароны Расіі заявіла, што ўначы 3 сакавіка над часова акупаваным Крымам было знішчана 38 нібыта ўкраінскіх беспілотнікаў.
***
2 сакавіка расіяне ўдарылі па ваколіцах Куп'янска на Харкаўшчыне, паранены валанцёр і пашкоджаны аўтамабіль. 55-гадовы валанцёр атрымаў аскепкавыя раненні.
***
У нядзелю, 3 сакавіка, у 7:20 расіяне атакавалі Ваўчанск, у выніку абстрэлу пашкоджаны будынак навучальнай установы. Пацярпелых няма.
***
У ноч на 3-га сакавіка расійскія захопнікі нанеслі ракетны ўдар па Дняпры, у выніку чаго ўзнік пажар. Агонь удалося патушыць.
***
Мінабароны Украіны выпрабоўвае спецыяльныя «плывучыя бронекамізэлькі» для спецпадраздзяленняў.
Міністэрства абароны пачало выпрабаванні спецыяльных модульных бронекамізэлек для патрэб ваенна-марскіх сіл і інжынерных войскаў УСУ. Асаблівасць такой бронекамізэлькі заключаецца ў тым, што пры кантакце з вадой спецыяльны модуль рэагуе, і бронекамізэлька спрацоўвае як выратавальная. Цяпер некалькі ўзораў такіх плывучых бронекамізэлек перадалі ў часткі для выпрабаванняў.
***
Расійскія самалёты былі перахопленыя ля тэрытарыяльных вод Латвіі.
Нямецкія знішчальнікі Eurofighter упершыню перахапілі расійскія самалёты недалёка ад Латвіі. Міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс звярнуў увагу на тое, што патруляванне паветранай прасторы NATO цалкам працуе і хаўруснікі могуць неадкладна рэагаваць.
***
За мінулыя суткі сілы абароны Украіны знішчылі яшчэ 1160 захопнікаў, 16 танкаў і 35 артсістэм, перадае Генштаб.
Агульныя баявыя страты праціўніка з 24.02.22 па 03.03.24 арыентыровачна склалі:
- асабістага складу — каля 416 800 (+1160) чалавек,
- танкаў — 6640 (+16) адз.,
- баявых браніраваных машын — 12 639 (+28) адз.,
- артылерыйскіх сістэм — 10 188 (+35) адз.,
- РСЗА — 1003 (+0) адз.,
- сродкаў СПА — 696 (+0) адз.,
- самалётаў — 347 (+1) адз.,
- верталётаў — 325 (+0) адз.,
- БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 7843 (+14) адз.,
- крылатых ракет — 1915 (+0) адз.,
- караблёў / катэраў — 25 (+0) адз.,
- падводных лодак — 1 (+0) адз.,
- аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў —13 332 (+65) адз.,
- спецыяльнай тэхнікі — 1620 (+3) адз.