Адбылася гутарка Папы Францішка і Патрыярха Кірыла

Сустрэча духоўных асоб адбылася дыстанцыйна.

Патрыярх Кірыл і Папа Рымскі Францішак на Кубе, люты 2016.

Патрыярх Кірыл і Папа Рымскі Францішак на Кубе, люты 2016.

Кіраўнік рымска-каталіцкай царквы размаўляў з патрыярхам Кірылам пры дапамозе сродкаў аддаленай сувязі. Пра гэта паведамляе служба камунікацыі аддзела зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата.
Пра гутарку партыярха і пантыфіка паведаміла служба камунікацый Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхата.
ТГ-канал «Хрысціянская візія: Не вайне!» піша, што абмяркоўвалася сітуацыя «на ўкраінскай зямлі». Асаблівую ўвагу іерархі надалі гуманітарным аспектам і падкрэслілі «выключнае значэнне» перамоў.
Не паведамляецца, які з бакоў быў арганізатарам і ініцыятарам гутаркі. На дадзены момант Ватыкан не каментаваў гэтую падзею.
ТГ-канал «Хрысціянская візія: Не вайне!» нагадвае, што сёнья Папа Рымскі Францішак прачытаў у малітве «Калі ж Ты спыніш руку Каіна, паклапаціся і пра яго. Ён наш брат».
Паводле «РС».