«Закрыем тэму, я нікуды не паеду». Арэстовіч распавёў, як Зяленскі адмовіўся эвакуявацца (відэа)
Прэзідэнт Украіны не спалохаўся, калі яму паведамілі пра планы РФ пасадзіць дэсант проста ў цэнтры сталіцы, адзначыў Аляксей Арэстовіч.
Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму прапаноўвалі эвакуявацца з краіны яшчэ ў першыя дні вайны, аднак ён катэгарычна адмовіўся. Тыя, хто лічыў кіраўніка краіны слабаком, вельмі пралічыліся.
Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Аляксей
Арэстовіч у інтэрв'ю Дзмітрыю Гардону.
«Ён у першыя суткі адмовіўся ад эвакуацыі, на чым
настойвалі і заходнія партнёры, і ўласная ахова. Таму што калі быў дэсант ля Гастомеля, у нас была зусім дакладная інфармацыя, што наступны дэсант садзіцца
на Пячэрск. Ён сказаў: "Я вазьму ў рукі аўтамат і буду ваяваць, у чым
праблема?"» — расказаў Арэстовіч.
Дарадца кіраўніка АП дадаў, што многія яго хваляць за спакой
і драйв. Але прэзідэнт — гэта такі ж настрой, толькі ў 10 разоў мацнейшы.
«На працягу першых 48 гадзін, калі ўжо былі баі ў
Кіеве, ніхто не ведаў, чым скончыцца, адкуль вылезуць гэтыя дыверсанты, была
двойчы стральба каля АП. Ён (прэзідэнт. — Заўв. рэд.) катэгарычна сказаў: "Закрыйце тэму з эвакуацыяй. Я ніколі не паеду, хоць 10 дэсантаў
высаджвайце, хоць біце ракетамі па офісе прэзідэнта"», — дадаў Арэстовіч.
Адзначым, Зяленскі з пачатку вайны РФ ва Украіне не раз абвяргаў чуткі пра тое, што ён з'ехаў з Кіева. Прэзідэнт застаецца на працоўным месцы, адзначае unian.net.